Радзімая мая Беларусь. Ведай. Помні. Шануй
16.09.2026
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў бібліятэцы № 21 адбылася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна пад назвай «Радзімая мая Беларусь. Ведай. Помні. Шануй». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 «Г» класа сярэдняй школы № 215.
Галоўнай мэтай сустрэчы стала паглыбленне ведаў школьнікаў аб гісторыі нашай краіны, значэнні дзяржаўнага свята і важнасці адзінства беларускага народа.
Адметнай часткай мерапрыемства стала сустрэча з адвакатам Яўгеніяй Леанідаўнай Кабаковай. Яўгенія Леанідаўна ў даступнай і цікавай форме расказала падлеткам пра прававыя асновы нашай дзяржавы, важнасць захавання гістарычнай памяці і адказнасць кожнага грамадзяніна перад сваёй краінай. Вучні з цікавасцю слухалі госцю, задавалі пытанні і актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу.
Сустрэча атрымалася не толькі пазнавальнай, але і вельмі цёплай. Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дапамагаюць маладому пакаленню лепш зразумець, што сіла нашай краіны — у згуртаванасці, павазе да мінулага і адказнасці за будучыню.
Дзякуем Яўгеніі Леанідаўне за змястоўную гутарку, а вучням 7 «Г» класа — за актыўнасць і шчырую цікавасць да тэмы!
