поиск в каталоге

стрелочка 17 верасня – Дзень народнага адзінства

admin28.09.2026

17 верасня – асаблівы дзень у Беларусі. Гэты дзень адлюстроўвае жывую сувязь часоў, калі ўрокі гісторыі становяцца падмуркам для будучыні. Ён сімвалізуе непарушнасць межаў і этнічную згуртаванасць беларускай нацыі.

Напярэдадні дзяржаўнага свята, 16 верасня, у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў.

     Для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў прайшоў гісторыка-прававы час “Беларусь. Падзеі. Факты”. Падчас сустрэчы студэнты даведаліся пра падзею, якая адбылася 17 верасня 1939 года – уз’яднанне БССР і Заходняй Беларусі, гвалтоўна ўключанай у склад Польшчы ў 1921 годзе амаль на два дзесяцігоддзі без уліку меркавання беларускага народа.

Падчас дыялогавай пляцоўкі “Сіла адзінства”, якая прайшла ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы з удзелам загадчыка аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Трафімчыка Анатоля Віктаравіча і навучэнцаў УА “Мінскі дзяржаўны фінансава-эканамічны каледж”, “Мінскі дзяржаўны каледж паліграфіі імя В.З.Харужай”, можна было даведацца пра адлюстраванне гістарычных падзей у творах беларускіх пісьменнікаў, як класікаў, так і сучаснікаў. Сустрэча была прысвечана таму, як ключавыя гістарычныя падзеі адбіліся ў гісторыі і літаратуры Беларусі.

У 17 гадзін наведвальнікам бібліятэкі была прапанавана святочная літаратурна-музычная гасцёўню “Беларусь нам, як родная маці, яна адзіная навек…”

          Сапраўдным падарункам для нашых чытачоў стала выступленне народнага хора “Бліскавіца” студэнтаў і выкладчыкаў УА “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. Глінкі” (мастацкі кіраўнік Мілавідава А.Б., канцэртмайстар Мароз Я. М.).

Падчас канцэртнай праграмы прагучалі вершы пра Беларусь, сучасныя лірычныя і патрыятычныя песні, папулярныя класічныя мелодыі вядомых кампазітараў.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.