поиск в каталоге

стрелочка Десяточка

admin28.09.2026

19 верасня адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”. Першая частка мерапрыемства, як заўсёды, была прысвечана паэзіі. На гэты раз мы ўзгадвалі беларускага паэта і барда Ю.Нератка, ці Гарбачова Ю.,які вясной 2026 года пайшоў з жыцця. Нарадзіўся ў сям’і філолагаў-настаўнікаў. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Працаваў канструктарам на Менскім аўтазаводзе, у НВА “Цэнтар”, галоўным канструктарам СТДА “Вентура”, ТАА “Градзіс”. Загадчыкам сектара праектавання інстытуту машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, быў сябрам Саюза архітэктараў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Негледячы на такі спіс пасад, усё жыццё пісаў вершы, на рускай і беларускай мовах, друкаваўся ў шматлікіх газетах і часопісах, аўтар 16 кніг. На мерапрыемствы гучалі яго вершы, прыйшло шмат яго сяброў і калег, гэта былі вельмі шчырыя і добрыя ўспаміны. Пісьменніца і паэтка В.Норына ўзгадала некалькі эпізодаў свайго сяброўства з гэтым таленавітым чалавекам, прачытала свае вершы, прысвечаныя яму.

Другая частка мерапрыемства – музычная. У нас у гасцях была паэтка і бард С.Войтава з праграмай “Жанчына з валошкамі ў валасах”. Гэта шчырая жанчына з Маладэчна падаравала прысутным і песні на вершы Ю.Нератка, і свае вершы і песні. Падчас паўзы паміж вершамі і песнямі распавядала пра сябе, свой жыццёвы шлых, пра планы на будучыню. Гэта было вельмі па-добраму, з гумарам . Напрыканцы “свабодны мікрафон”. Прысутныя чыталі свае вершы, спявалі, знаёміліся.