Жыццё як подзвіг
28.09.2026
19 верасня бібліятэка № 15 імя Цёткі запрасіла навучэнцаў сёмых класаў СШ № 115 на мерапрыемства «Жыццё як подзвіг», прысвечанае 150-годдзю Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Юбілей знакавай фігуры беларускага нацыянальнага адраджэння супаў з Годам беларускай жанчыны. Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч не пражыла i 40 год, напісала не вельмі многа, але ў гісторыі беларускай літаратуры займае пачэснае месца. Яна стварыла яркія i шчырыя лірычныя вершы, апавяданні, падарожныя нарысы, пісала падручнікі і навукова-папулярныя артыкулы, вывучала народны тэатр i фальклор, займалася перакладамі, прымала актыўны ўдзел у выдані першых легальных беларускіх газет i часопісаў.
У ходзе сустрэчы навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю знакамітай беларускай патрыёткі: пісьменніцы, настаўніцы і проста неабыякавага чалавека.

