Исаак Дунаевский – красный Моцарт
16.10.2026
З 1920-х па 1970-я гады лекцыі аб музыцы для шырокага кола насельніцтва былі надзвычай папулярны ў нашай краіне. Але і сёння гэты фармат цікавіць жыхароў горада Мінска. 11 кастрычніка ў чытальнай зале нотна-музычнай бібліятэкі сабраліся мінчане рознага ўзросту, каб паслухаць лекцыю Сяргея Андрэевіча Бурака “Исаак Дунаевский – красный Моцарт”.
Сяргей Андрэевіч Бурак працаваў дырыжорам Марыйскага музычнага тэатра, Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра, быў выкладчыкам Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі, Беларускай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, кіраўніком Аркестра рускіх народных інструментаў (БДУКІ). Сяргей Андрээевіч- аўтар 6 кніг аб музыцы: “Музыкальный юмор”, “Йосиф Гайдн“, “История дирижерского исполнительства“, “От Великих до смешного “, “Дирижер Микиладзе “, “Истории музыкантов “.
Сяргей Бурак вядомы сваімі лекцыямі аб выбітных кампазітарах ( І. Бах, Й. Гайдн, В. Моцарт, Л. ван Бетховен, П. Чайкоўскі) у Мінскім Дзяржаўным інстытуце развіцця адукацыі, музычных вучылішчах Мінска і Маладзечна, у школах і гімназіях.
У нашай бібліятэцы лектар чытаў лекцыю пра І. Дунаеўскага. У ёй змяшчаліся біяграфічныя звесткі пра кампазітара, яго творы, цікавыя факты з яго жыцця. Тэарытычны матэрыял суправаджаўся музычнымі ілюстрацыямі: урыўкамі з аперэт, вядомымі песнямі з кінафільмаў, музыку да якіх напісаў І. Дунаеўскі. Поўная зала слухачоў з вялікім інтэрэсам лавіла кожнае слова выкладчыка. А пасля заканчэння лекцыі прагучалі цікавыя пытанні да лектара.
Калектыў нашай бібліятэкі ўдзячны Сяргею Андрэеевічу за такое выдатнае мерапрыемства. І будзем чакаць яго з новымі музычнымі лекцыямі ў нашай утульнай зале!

