поиск в каталоге

стрелочка Душой наполненные краски

admin16.10.2026

10 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося яскравае мерапрыемства “Душой наполненные краски”. Гэта была літаратуна-музычная мастацкая кампазіцыя, прысвечаная адкрыццю мастацкай выставы “Пора, очей очарованье” мастачкі Ніны Уваравай. Спачатку прысутныя пазнаёміліся з самой мастачкай, якая шчыра і вельмі цікава распавяла пра сябе, свой жыццёвы і творчы шлях . Па адукацыі мастачка выкладчык музыкі, усё жыццё вучыла дзяцей іграць на фартэпіяна і слухаць прыгожую музыку. Калі выйшла на пенсію, калі падраслі ўнукі, пачала займацца жывапісам самастойна, шукала розныя жанры і прыпынілася на алеі, гэта яе вельмі захапіла і натхнілаЗараз піша пейзажы, кветкі, нацюрморты.. Пачала выстаўляць свае карціны ў розных бібліятэках і зразумела, што работы яе вельмі падабаюцца людзям за яркія фарбы і станоўчыя эмоцыі. Мастачка пазнаёмілася з паэтамі Школы натхнення, гэтыя сустрэчы сталі вельмі творчымі. Аднойчы, на выставе ёй прапанавалі праілюстрыраваць вершы паэтаў  карцінамі. І вось ужо выйшаў у свет зборнік вершаў з работамі Н.Уваравай. На мерапрыемствы прысутнічалі таксама паэтка Зоя Шохціна і піяністка Надзея Лішанкова. Гучалі вершы самой З.Шохцінай, вершы рускіх і беларускіх паэтаў, прагучалі цудоўныя мелодыі Ж.Касмы “Опавшие листья”, “Танго” і “Берег моря” А.Зацэпіна, “Таинственный сад” Р.Левланда, “Снег над Ленинградом” М.Тарывердзіева з кінафільма “Ирония судьбы”, “Последняя поэма” А.Рыбнікава і шмат-шмат іншых. Сапраўднае задавальненне, калі побач паэзія, жывапіс і музыка.