поиск в каталоге

стрелочка Прэзентацыя

admin19.10.2026

16 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося незвычайнае, але вельмі цікавае мерапрыемства, прэзентацыя ўнікальнай методыкі раскрыцця певческага голаса ад Жанны Гелецінай. Гэта выданне прадстаўляе методыку па выяўленню пеўчага голаса, якая прынцыпова адрозніваецца ад класічнай пастаноўкі голаса і традыцыйных распевак. Гэты напрамак адчыняе неабмежаваныя магчымасці для вакальнай прыгажосці, стабільнасці і самапазнання. Аўтар кнігі запрашае азнаёміцца з асновамі сваёй методыкі кожнага,хто марыць здабыць цудоўны пеўчы голас з унікальным, індывідуальным   напаўненнем. Спачатку Ж.Гелеціна распавяла пра свой жыццёвы і творчы шлях, калісьці яна была сапраўднай опернай дзівай, якая спявала ў розных тэатрах нашай краіны. Потым яе запрасілі працаваць выкладчыкам вакала, і неўзабаве нарадзілася свая, асаблівая методыка. На сустрэчу прыехалі былыя вучні  Ж.Гелецінай з розных гарадоў Беларусі, якія зараз паспяхова працуюць у розных тэатрах і культурных установах. Вельмі спадабалася прысутным Надзея Бажэнава,вучаніца выкладчыцы, якая прыляцела на гэту прэзентацыю з Омска (Расія). Яна праспявала некалькі цудоўных італьянскіх песен і шыкоўную песню Ул.Высоцкага “Баллада о любви”. Падчас сустрэчы прайшоў сапраўдны майстар-клас, інтэрактыўны занятак з удзелам пачынаючых вакалістаў і прысутных зала, дзе кожны змог самастойна адчуць , як проста і эфектыўна можна раскрыць прыродную прыгажосць голаса. Потым зноў спявалі вучні спявачкі, якія зараз займаюцца з выкладчыцай. Напрыканцы мерапрыемства Жанна Гелеціна падаравала ўсім прысутным сваю кнігу, бо для яе вельмі важна, каб гэта методыка жыла і мацнела. Маленькая таленавітая жанчына утапала ў кветках, як калісьці…