поиск в каталоге

стрелочка Вот он хлебушек душистый

admin16.10.2026

15 кастрычніка ў бібліятэку № 21 завіталі выхаванцы дзіцячага сада   № 564, каб разам паразважаць пра адзін з самых важных прадуктаў на нашым стале — пра хлеб.

 Мерапрыемства пад назвай “Вот он хлебушек душистый” прайшло ў фармаце гадзіны беражлівасці. Мы хацелі паказаць дзеткам, які доўгі і няпросты шлях праходзіць зярнятка, перш чым ператварыцца ў румяную булачку ці бохан хлеба.

Разам з маленькімі гасцямі мы ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра хлеб; пагаварылі пра тое, чаму хлеб трэба цаніць і ніколі не выкідаць; даведаліся, колькі людзей розных прафесій працуе, каб на стале заўсёды быў свежы хлеб.

 Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі гісторыі, адгадвалі загадкі і дзяліліся сваімі думкамі. Было прыемна бачыць, як сур’ёзна яны ставяцца да такой важнай тэмы. Мы спадзяёмся, што пасля гэтай сустрэчы кожны з іх будзе яшчэ больш беражліва адносіцца да хлеба — сімвала дабрабыту і працы.