Хорошее настроение
30.10.2026
23 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося цудоўнае мерапрыемства, сустрэча з вакальнай групай бібліятэкі № 3 імя Ул.Маякоўскага “Хорошее настроение”. Гэты калектыў не аднойчы выступаў у нашай установе, і заўсёды гэта быў поспех і толькі пазітыўныя эмоцыі. Праграма была прысвечана тыдню бацькоўскай любві, Дню маці і дню бацькі. Пачалося выступленне з песні “Край мой родны”, потым “Папин старенький баян”, “Гаворка беларуская”, “За тихою рекой”, “У матери моей”,”Материнское сердце”, “Посидим, помолчим”, “Листья жёлтые”,”Август”, “Осенние листья”, “Рябиновые бусы”,”Мстаренький дом”, “Мамы родные глаза”, “Можно я буду рядом?”, “Грустит кленовая листва”,”Первое танго”, “Месяц и вишенка”, “Черноглазый”, “По такому поводу”. Гэта былі любімыя песні нашага пакалення, шчырыя і напеўныя. Знакамітую песню, якая калісьці была вельмі папулярная і выконвала яе В.Талкунова “Ангел мой” уся зала спявала разам з артысткамі. Завяршылася мерапрыемства вясёлай песняй з кінафільма “Карнавальная ночь” – “Хорошее настроение”. І сапраўды , гэты прыгожыя жанчыны падаравалі ўсім прысутным добры настрой і дзве гадзіны шчасця. Трэба дадаць, што да мерапрыемства была падрыхтавана выстава дэкаратыўных вырабаў, зробленых супрацоўнікамі бібліятэкі № 3: каралі, бранзалеты,брошкі, розныя вязаныя лялькі і цацкі. Яшчэ адна часцінка добрага настроя прычутным.





