Размова з Коласам
06.11.2026
4 лістапада ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбыўся літаратурны квэст да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій буданіўцтва.
Падчас квэсту маладыя чытачы не толькі адказвалі на пытанні пра творчасць песняра, але і выконвалі заданні, якія былі для іх падрыхтаваныя ў розных кутках бібліятэкі.
Нам здаецца, што такі фармат мерапрыемства, як квэст дапамагае маладым людзям больш дасканала дакрануцца да твораў літаратурнай класікі і абудзіць цікавасць да чытання.




