Дзень народнага адзінства
14.09.2022
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
14 верасня для вучняў сярэдняй школы № 64 адбыўся час гісторыі “Дзень народнага адзінства”, які правялі супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Школьнікі даведаліся шмат пазнавальных фактаў аб сваёй краіне, уважліва вывучылі дзяржаўную сімволіку, даведаліся пра шматканфесійнасць нашых народаў і што іх аб’ядноўвае і звязвае ў адзінае цэлае.






