Пазнавальная гутарка
16.09.2022
У бібліятэцы № 4 імя М.Гогаля да Дня народнага адзінства прайшла пазнавальная гутарка з навучэнцамі 2 класа сярэдняй школы № 159.
Дзецям была прадстаўлена выстава кніг беларускіх аўтараў аб родным краі, аб яго гісторыі і духоўнай спадчыне. Таксама для іх была падрыхтавана віктарына на веданне цікавых фактаў і звестак аб Беларусі. У заключэнні сустрэчы школьнікам было прапанавана адгадаць загадкі і намаляваць што-небудзь цікавае пра родны край, дзе яны жывуць.
