Зямля бацькоў – мая зямля!
22.09.2022
22 верасня ў бібліятэцы № 5 адбылося пасяджэнне паэтычнага клуба “Парнас” Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Мой родны край! Крыніца ты натхнення!” Яно было прысвечана Дню народнага адзінства, які адзначаўся ў нашай краіне 17 верасня.
На сустрэчу з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа мы запрасілі паэтэсу, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Воранаву Людмілу Віктараўну. Яна расказвала пра сябе, чытала свае вершы, выконвала песні. У кожным яе творы з асаблівай пяшчотай гаварылася аб родным краі, любові да яго. Яны былі прысвечаны культуры, традыцыям нашага народа, прыродзе роднай Беларусі. У песнях, якія выконвала аўтар, адчуваўся гонар за сваю Айчыну. Сустрэча вельмі спадабалася навучэнцам. Яны падарылі паэтэсе шмат шчырых слоў і апладысментаў.


