поиск в каталоге

стрелочка Сцяжынкамі Якуба Коласа

admin17.11.2022

Бібліятэка № 15 ім. Цёткі працягвае адзначаць юбілей народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі для вучняў 2 класса сярэдняй школы № 13 пазакласный час “Сцяжынкамі Якуба Коласа”.

Дзеткам быў прапанаваны віртуальны паход у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і літаратурныя хвілінкі, якія далі магчымаць пазнаёміцца з пакуль невядомымі радкамі классіка і пазнаць ужо знаёмыя.