Дом з літаратурнай гісторыяй
17.11.2022
17 лістапада загадчык бібліятэкі – філіяла № 1 імя Л.М.Талстога Лола Іназемцава правяла пазнавальна-віртуальны экскурс “Дом з літаратурнай гісторыяй”. Удзельнікамі мерапрыемства былі навучэнцы Мінскага каледжа сферы абслугоўвання, а прымеркавана яно было да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
Самыя прыгожыя мясціны Беларусі натхнялі народнага паэта на новыя творы, прыдавалі жыццевых сіл і накіроўвалі да літаратурнага поспеху. На працягу ўсяго года ў краіне прайшло шмат мерапрыемстваў, якія адлюстроўвалі сапраўдную любоў да Янкі Купалы беларускага народа.
Маладое пакаленне таксама з задавальненнем праглядзела тэматычную электронную прэзентацыю.
Дзяўчаты прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні спрэчных пытанняў у біяграфіі юбіляра, а напрыканцы сустрэчы яны з задавальненнем пачыталі вядомыя і невядомыя творы класіка.


