поиск в каталоге

стрелочка Спасибо,жизнь!

admin30.11.2022

30 лістапада ў рамках праекта “Все барды в гости к нам” адбыўся чарговы канцэрт аўтарскай і бардаўскай песні “Спасибо,жизнь!” Аляксандры Грос і яе сяброў. Гучалі  аўтарскія і бардаўскія песні знакамітых паэтаў і бардаў, якія добра ведаюць аматары гэтага жанра. Аляксандра Грос прадставіла слухачам таксама і свае асабістыя песні. Тэмы: каханне, сяброўства, дзеці і бацькі, калыбельныя, родная краіна і яе краявіды. У мерапрыемствы прынялі ўдзел шматлікія сябры салісткі. Прагучалі і беларускія народныя песні, акапэла і з дапамогай беларускіх народных інструментаў – дуды, цытры, дудкі і вугольніка. Завяршыўся канцэрт цудоўнай песняй М.Дунаеўскага на вершы Р.Раждзественскага “Спасибо,жизнь!”, якую спявалі ўсе прысутныя.