Да вытокаў душой дакраніся
14.12.2022
14 снежня ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча прайшоў урок радзімазнаўства “Да вытокаў душой дакраніся”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Разам з бібліятэкарам навучэнцы 4 “В” класа сярэдня школы № 116 яшчэ раз узгадалі знакамітых людзей, якія праславілі нашу Беларусь. Размова на сустрэчы ішла пра родную зямлю, беражлівыя адносіны да спадчыны нашага краю. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жывое мінулае”, якая дапамагла дзецям глыбей пранікнуць у духоўную і культурную спадчыну нашых продкаў. Вучні зразумелі, што кожны з нас павінен ганарыцца гісторыяй і культурай нашай краіны.

