поиск в каталоге

стрелочка Што падорыць Новы год?

admin03.01.2023

У нотна-музычнай бібліятэцы падчас зімовых канікул адбылася сустрэча вучняў школ № 139 і № 189 з клубам гітарнай песні “Искусство петь вместе” ЦДАДіМ “Арт” (кіраўнік Л.М.Пашкоўская). Добрыя бардаўскія песні пра зімовыя святы, дружбу, добрыя сямейныя адносіны, а таксама вядомыя дзіцячыя песні з мультфільмаў спадабаліся ўсім гледачам, яны дружна спявалі разам з артыстамі. А што наконт навагодніх падарункаў? Дык вось: з агульнай гутаркі з бардамі вырашылася, што лепей за ўсё атрымаць падарункі не матэрыяльныя, а тыя, што нельга памацаць: добрыя словы, песні, цікавыя падарожжа, вольны час, які бацькі бавяць з дзецьмі…

А як маленькім гледачам спадабаліся вясёлыя пытанні, загадкі, інтэлектуальныя гульні, якія ладзілі з імі артысты! Было так добра і святочна! Больш за ўсё дзецям прыйшлася па густу гульня-інсцэніроўка паводле вядомага мультфільму аб Ільвёнку і Чарапахе, калі трэба было пераўвасобіцца у гэтых персанажаў і праспяваць іх любімую песеньку “Я на солнышке лежу…”, лежучы на падлозе.