поиск в каталоге

стрелочка Казачныя зімовыя забавы

admin04.01.2023

На зімовых канікулах у бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа было весела і шумна. 4 студзеня для дзяцей сярэдняй школы № 36 прайшло мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. З іх дапамогай адбылася цікавая гульня-віктарына паводле вядомых беларускіх казак. А пасля гэтага дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у вяселых зімовых гульнях, якія падрыхтавалі для іх супрацоўнікі бібліятэкі.

Свята Новага года не абыходзіцца без сюрпрызаў. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя прызы і падарункі.