поиск в каталоге

стрелочка Калядныя сустрэчы

admin11.01.2023

Добрай традыцыяй ў бібліятэцы № 7 Якуба Коласа сталі “Калядныя сустрэчы”. 10 студзеня  яны адбыліся з ўдзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пачала святочную вечарыну супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова.

Іна Мікалаеўна  прадставіла ўдзельнікаў паэтычнага вечара: Алену Басікірскую, Яніну Босак, Анатоля Зэкава, Андрэя Скарынкіна, Сяргея Трахіменка, Вадзіма Спрынчана, Валерыю Саротнік.

Сустрэча прайшла ў надзвычай цёплай атмасферы. Гучалі цудоўныя вершы пра шчасце і каханне,  пра светлыя пачуцці, гумарыстычныя творы, пародыі на беларускіх паэтаў.  Удзельнікі свята  жартавалі, спявалі песні, прэзентавалі новыя творы.

 На прыканцы сустрэчы  ўсіх прысутных чакаў сюрпрыз – калядныя гаданні.