Стары Новы год і Каляды
18.01.2023
Зпрадвеку з 6 па 19 студзеня нышы продкі святкавалі Каляды: хадзілі ў госці да суседзяў і сваякоў, наладжвалі гульні, шматлікія забавы, спявалі і танчылі. А ўжо ў савецкі час зарадзілася на прасторах былога СССР яшчэ адна традыцыя – адзначаць Стары Новы год. Супрацоўнікі бібліятэкі №15 ім. Цёткі аб’ядналі два святы і падрыхтавалі літаратурна- музычную праграму “Стары Новы год і Каляды”. Згодна традыцыям мы запрасілі шмат гасцей з розных куткоў наша сталіцы: танцавальныя калектывы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў і вакальны калектыў “З песняй па жыццю”. Гледачы атрымалі магчымасць з аднаго боку акунуцца ў непаўторную атмасферу маладосці, пачуць любімыя мелодыі і песні, а з другога – пабываць на сапраўдным народным свяце.

