поиск в каталоге

стрелочка Музыка внутри

admin21.01.2023

21 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вялікае мерапрыемства. Пачалося яно з адкрыцця цікавай выставы калажаў і карцін “Музыка внутри” Алены Воранавай. Мастачка нарадзілася ў Мінску ў 1978 годзе ў сям’і мастака. Атрымала вышэйшую адукацыю  ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыянальнасць – графічны дызайн). Зараз вучыцца яшчэ на адным напрамку гэтай жа навучальнай ўстановы  – рэжысёр відэафільмаў.

Алена – вельмі цікавы і творчы чалавек, вырабляе ўпрыгожванні, стварае анімацыйныя ролікі, піша карціны, музыку і вершы. Як ствараюцца калажы? Выкарыстоўваюцца старыя часопісы, адкуль можна выразаць розныя малюнкі і фотаздымкі, што знаходзяць водгук у душы. Амаль з тысячы старонак можна зрабіць толькі адзін непаўторны твор. Кожны калаж мае свой пасыл, сваю ідэю і назву. Зацікавілі прысутных працы з пласцінак, аўдыа, відэа і бабінных плёнак . Абанемент бібліятэкі ўпрыгожыў прыгожы жывапіс мастачкі. Падчас сустрэчы Алена прадэманстравала аўтарскія мультфільмы і песні.

Другая частка мерапрыемства – канцэрт любімага спявака Андрэя Талкачова. Праграма была прысвечана дню нараджэння таленавітага кампазітара, нашага земляка Юрыя Антонава. Прагучала больш за 20 папулярных песен гэтага ўнікальнага творцы і спявака. Вечарына атрымалася незабыўнай і цудоўнай.