поиск в каталоге

стрелочка Таццянін дзень

admin26.01.2023

25 студзеня ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога адбылося свята ў гонар хрысціянскай пакутніцы і заступніцы студэнтаў св.Таццяны.  У ім прынялі ўдзел беларускія паэты, барды, празаікі і навукоўцы, сярод якіх была і Таццяна – вядоўца вечарыны, паэтка і літаратуразнаўца, перакладчыца і празаік Таццяна Барысюк.

 Імя Таццяна перакладаецца з грэчаскай мовы як «арганізатарка», «наладжвальніца», «заснавальніца», а святую Таціяну Рымскую (у гонар якой і адзначаецца свята) аднолькава шануюць як у праваслаўнай, гэтак і ў каталіцкай цэрквах. Гэта імя з’яўляецца шырока распаўсюджаным і на Беларусі. Сярод Таццян шмат вядомых дзеячаў культуры і вучоных Беларусі  – Т. Алешка, Т. Аляшкевіч, Т. Аўтуховіч, Т. Барысюк, Т. Вабішчэвіч, Т. Дасаева, Т. Дашкевіч, Т. Мацюхіна, Т. Сівец, Т. Шамякіна, і інш. 

Нямала гісторый, звязаных з Таццянамі, прагучала і на мерапрыемстве. Чыталіся і ўласныя вершы, прысвечаныя Таццянам і не толькі, знітаваных тэматыкай кахання і высокіх пачуццяў. Чакалі прысутных гасцей-эрудытаў і памятныя прызы падчас адпаведнай тэматычнай віктарыны.