Творчая сустрэча
31.01.2023
31 студзеня ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога адбылася творчая сустрэча навучэнцаў-сувораўцаў і іх настаўнікаў з вядомымі пісьменнікамі: доктарам юрыдычных навук, прафесарам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Сяргеем Аляксандравічам Трахімёнкам і Інай Мікалаеўнай Фраловай, паэтам, перакладчыкам, аўтарам паэтычных зборнікаў для дзяцей і дарослых.
Пісьменнікі пазнаемілі прысутных з тэматыкай сваіх твораў, выказалі асабістыя погляды на жыцце і сваю прафесію. Навучэнцы з зацікаўленнасцю задавалі шмат пытанняў выступоўцам, а самые лепшыя атрымалі ў падарунак кнігу з аўтографам.
Сустрэча пакінула незабыўнае ўражанне і цёплыя ўспаміны. Магчыма, гэта падштурхне некаторых хлопцаў паспрабаваць сябе ў прозе ці паэзіі.
