поиск в каталоге

стрелочка Дзень роднай мовы

admin21.02.2023

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Для выхаванцаў дзіцячага садка № 284, які знаходзіцца ў Фрунзенскім раёне сталіцы, гэта свята – заўсёды важная і адказная падзея, да якой дзеці пачынаюць рыхтавацца загаддзя і які праходзіць для іх штогод у бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча.

Вось і сёння хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў цікавыя гульні, чыталі і слухалі  вершы беларускіх пісьменнікаў, удзельнічалі ў конкурсах.  Цудоўным канцэртам з Днём роднай мовы павіншавалі ўсіх прысутных на мерапрыемстве навучэнцы тэатральных класаў сярэдняй школы № 136. Мы спадзяемся, што сэрцы нашых маленькіх чытачоў напоўніліся любоўю да беларускай мовы, яе багацця і прыгажосці, што дзеці ўсвядомілі прыналежнасць да славутага, працавітага і таленавітага народа, якога ведаюць, які мае багатую гісторыю і культуру.

 А пазней вучні 4 “Т-2” класа сярэдняй школы № 136 напісалі дыктоўку “Вобразы роднага краю”паводле твораў Якуба Коласа, прымеркаваную да Дня роднай мовы. Падчас правядзення мерапрыемстваў у бібліятэцы былі арганізаваны выстаўкі кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей,  праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”.