поиск в каталоге

стрелочка Любі і ведай родную мову

admin21.02.2023

21 лютага ў бібліятэцы № 22 для вучняў 2-х класаў сярэдняй школы № 204  прайшло мерапрыемства “Любі і ведай родную мову” з удзелам беларускага паэта Віктара Кажура і Выдавецтва “Звязда”. Беларуская мова з’яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай. Багатая літаратурная спадчына нашай рэспублікі ўзнікла менавіта дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы. Шмат паэтаў прысвячаюць сваі творы менавіта беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

Віктар Віктаравіч – паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі № 2.  Аўтар кніг для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту: “Азбука ў вершах і малюнках”, “Маленькая азбука вялікай краіны”, “Пакацілася сонейка”, “Азбука ў загадках”, “Патрэбныя рэчы заўсёды дарэчы”, Беларускія прыказкі” і інш. У якіх – не толькі вершы, але і цікавыя маляўнічыя ілюстрацыі розных мастакоў, якія асабліва падабаюцца маленькім чытачам. Яго “азбукі” і “чытанкі”, падручнікі і зборнікі шырока выкарыстоўваюцца ў школе, яны перакладзены на некалькі моў свету і многія вядомыя выдавецтвы лічаць за гонар надрукаваць яго новыя творы. У Выдавецтве “Звязда” у 2015 годдзе выйшла кніжка вершаў “Паэтычныя забавы”. Пра сябе, пра тое, як з’явілася ідэя пісаць творы для дзяцей, якія кніжкі ўжо выдадзены, пісьменнік вельмі цікава распавядаў. Дзеці зацікаўлена гарталі кніжкі, чыталі вершы, разгадвалі загадкі і вывучылі шмат новых беларускіх слоў. Разам з пісьменнікам яны ўзгадалі чаму наша родная мова завецца беларускай і якая цудоўная краіна Беларусь. На памяць пра Дзень роднай мовы і сустрэчу з пісьменнікам школьнікі панеслі дадому яго кнігі з аўтографам і пажаданнямі выдатна вучыцца.