поиск в каталоге

стрелочка Міжнародны дзень роднай мовы

admin22.02.2023

21 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М.Талстога  адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна  мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Сапраўдны літаратурны ўрок для вучняў сярэдняй школы № 3 правёў вядомы пісьменнік, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Усе вершы ў гэты дзень былі прысвечаны роднай мове, краіне, пісьменніцкаму натхненню.

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒  сувязі між душамі людзей, вышэйшыя сродкі інтэлектуальных зносін.