У сэрцы храм свой пабудую
16.02.2023
“У сэрцы храм свой пабудую” – так называлася літаратурная гасцёўня якая адбылася 16 лютага 2023 года ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа. Мерапрыемства было прысвечана 75-гадоваму юбілею пісьменніка, паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніда Багдановіча.
Павіншаваць з прыгожай юбілейнай датай і наталіцца творчасцю Леаніда Уладзіміравіча мелі магчымасць усе жадаючыя, і сабралася іх вельмі шмат. Вельмі цёпла, сардэчна павіншавалі юбіляра яго сябры – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі – Іна Фралова, Вольга Сакалова, Васіль Шырко, Валерый Максімовіч. Леаніду Багдановічу была ўручана “Ганаровая грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі”.
Леанід Уладзіміравіч Багдановіч піша цудоўныя вершы, якія ен сам нягромка, але вельмі пранікнённа прачытаў гасцям сустрэчы. І сапраўды, лірічная паэзія патрабуе цішыні, камернасці.
Навогул, сустрэча прайшла ў спакойнай, сяброўскай атмасферы. Госці атрымалі вялікую эстэтычную асалоду і пайшлі дадому з добрым настроем.

