поиск в каталоге

стрелочка Добрае слова – што ясны дзень

admin21.02.2023

У бібліятэцы № 19  прайшло  мерапрыемства для вучняў сярэняй школы №110   “Добрае слова – што ясны дзень” прысвечанае да Дня роднай мовы. У кожнага чалавека, дзе б ён ні жыў, ёсць родная мова, якая нястомна служыць у розных яго занятках і патрэбах. І роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека

На гэтым мерапрыемстве прагучала шмат вершаў, загадак, песень, легенд на роднай мове. Вучні  разгадвалі крыжаванкі, успомнілі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі, разважалі над высказваннямі вядомых беларусаў пра родную мову.