Разам з кнігай мы расцём
Назва праекта: “Разам з кнігай мы расцём”
Назва бібліятэкі: Бібліятэка-філіял № 21
Тэрмін выканання: студзень-снежань
Мэтавая аўдыторыя: для выхаванцаў дзіцячых садоў і малодшых школьнікаў
Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння цікавасці да мастацкай літаратуры, да чытання, да бібліятэкі;
дапамога бацькам усвядоміць каштоўнасць кнігі, чытання, як эфектыўнага сродку адукацыі і выхавання дзіцяці;
фарміраванне высокіх маральных якасцей у дзяцей шляхам далучэння да лепшых твораў дзіцячай мастацкай літаратуры.
Задачы:
далучыць да праекта бацькоў, настаўнікаў, спецыялістаў дашкольных устаноў, сучасных дзіцячых пісьменнікаў;
вучыць дзяцей разумець мастацкія творы і фарміраваць асабісты погляд на іх;
падняць прэстыж бібліятэкі як культурнага цэнтра мікрараёна.
Мерапрыемствы:
знаёмства з бібліятэкай “Хочаш бачыць кніжны рай, к нам у госці завітай”;
літаратурныя сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі “Пісьменнік ля мікрафона”;
бібліятэчны марафон “Лето книжного цвета”;
конкурс малюнкаў “Казкі і фарбы”;
экалагічныя замалёўкі “Что за зверь, что за птица на книжной странице?”;
пазнавальныя хвілінкі “Чароўныя вобразы роднага краю”;
літаратурна-краязнаўчыя праграмы “Вывучаем Беларусь разам”.
Удзельнікі: дзіцячыя дашкольныя ўстановы мікрараёна, сярэднія школы 207 і 215, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.