Таямнічая планета Уладзіміра Мазго
21.03.2023
“Таямнічая планета Уладзіміра Мазго” – з такой назвай прайшла сустрэча для навучэнцаў школы № 60 з беларускім паэтам, аўтарам многіх кніг для дзяцей і дарослых. У аўтарскім выкананні прагучалі вершы і маленькія гісторыі.
Дзеці вучыліся кемлівасці ў герояў кнігі “Казкі ката-марахода”, смяяліся з каламбураў і прамаўлялі хорам скорагаворкі з кнігі “Хутка стану чэмпіёнам”. А больш за ўсё спадабалася другакласнікам адгадваць загадкі, якіх у Уладзіміра Мінавіча Мазго вялікае мноства. Напрыканцы сустрэчы ў вучняў знайшліся пытанні, на якія аўтар адказваў радкамі сваіх вершаў.

