поиск в каталоге

стрелочка Радзіма мая дарагая

admin21.03.2023

«Радзіма мая дарагая» – так называлася літаратурнае свята, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння Алеся Бачылы, якое прайшло ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа.

Мерапрыемства пачалося з выступлення ансамбля цымбалістаў “Музыкі” школы мастацтваў № 10 імя Глебава. Вялікаю асалоду слухачам прынеслі  музычныя кампазіцыі – папуры вядомых беларускіх мелодый. На свята завіталі беларускія пісьменнікі Васіль Шырко, Алена Басікірская, Іна Фралова. Яны распавялі аб пачуццях, якія абуджае  паэтычная творчасць Алеся Бачылы. У якасці ганаровых гасцей былі запрошаны сваякі паэта.

Пра творчасць паэта-земляка, актуальнай ва ўсе часы, прыгажосці і мілагучнасці роднай мовы вялі размову госці свята, навучэнцы Зазельскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна. Вучні вялі аповед аб жыцці і творчасці песняра. У іх выкананні прагучалі вершы аўтара рознай тэматыкі, а таксама гучалі песні, напісаныя на словы Алеся Бачылы. Чалавек жывы, пакуль нашчадкі захоўваюць памяць аб ім.

Прымі паклон ад нас, пясняр!