поиск в каталоге

стрелочка Памяць і боль абуджаюць званы

admin22.03.2023

Гадзіна-рэквіем “Памяць і боль абуджаюць званы” адбылася 22 сакавіка ў бібліятэцы № 13. У мерапрыемстве прыняў удзел вядучы навуковы рэдактар цэнтра энцыклапедычных выданняў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, выдатнік друку, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Генадзьевіч Нікіцін. Аўдыторыяй сталі навучэнцы Мінскага філіяла УА “Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі”. Міхаіл Генадзьевіч апавёў прысутным аб трагедыі Хатыні, а таксама пра свае публікацыі, прысвечаныя генацыду беларускага народа. Напрыканцы сустрэчы адбылася хвіліна маўчання ў памяць пра людзей, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця.