Залатая сярэдзіна сталіцы
30.03.2023
28 сакавіка 2023 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася краязнаўчая сустрэча “Залатая сярэдзіна сталіцы” у межах святкавання 85-гадовага юбілея Савецкага раёна.
І сапраўды, Савецкі раён у гэты дзень сабраў пад дахам бібліятэкі сваіх сяброў: навучэнцаў Мінскага фінансава-эканамічнага і Мінскага гандлёвага каледжаў, якія таксама знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Гэта месца для кожнага з нас значыць нешта важнае: хтосьці тут нарадзіўся і правёў шчаслівыя гады дзяцінства, хтосьці – сустрэў сваё першае каханне, хтосьці – дабіўся сваёй першай перамогі, а хтосьці – здзейсніў сваю першую запаветную мару.
Падчас сустрэчы моладзь даведалася пра гісторыю свайго раёна, паслухала пра легенды, звязаныя з назвамі такіх куткоў, як “Камароўка” і “Залатая горка”, даведалася пра значныя і малавядомыя падзеі, якія адбыліся на яго тэрыторыі.
Савецкі раён – самы маладзёжны і самы студэнцкі раён сталіцы. На яго тэрыторыіі знаходзяцца тры вышэйшыя навучальныя ўстановы, шэсць каледжаў, тры прафесійна-тэхнічныя вучэбныя ўстановы.
Усе поспехі, знешняе аблічча раёна, добраўпарадкаванасць яго тэрыторыі з’яўляюцца заслугай усіх жыхароў горада, працавітых і шчыра кахаючых свой Мінск.
Мінск, а з ім і Савецкі раён, прыгажэе і расце, зберагае памяць стагоддзяў. Горад у сэрцы Беларусі – ён павінен быць і ў нашых сэрцах, а для гэтага трэба імкнуцца ведаць яго гісторыю, яго дойлідства, яго знакамітых людзей, імёнамі якіх названы вуліцы горада.
Савецкі раён. Гісторыя працягваецца…

