Кніга дорыць нам натхненне
30.03.2023
Літаратурная сустрэча “Кніга дорыць нам натхненне” з удзелам пісьменніцы Іны Фраловай адбылася 30 сакавіка ў бібліятэцы № 13. Вучні гімназіі № 14 загаддзя падрыхтаваліся да мерапрыемства. Яны чыталі кнігі, вучылі на памяць вершы і выступілі з мастацкім чытаннем твораў Іны Мікалаеўны. Паэтка пазнаёміла юных чытачоў са сваёй новай кнігай і творчымі планамі. На памяць аб сустрэчы многія дзеці атрымалі падарункі ад выдавецтва “Звязда” за актыўны ўдзел і адказы на пытанні. Усе ахвотныя набылі кнігі і атрымалі аўтограф аўтара.
