Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
31.03.2023
Традыцыйна падчас вясенніх школьных канікул у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтым годзе літаратурна-гульнявая праграма прайшла пад назвай “Добрая кніга – мой спадарожнік і сябар”. На працягу ўсяго тыдня праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя чытанню: сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі, літаратурныя конкурсы і віктарыны.
27 сакавіка адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі праходзіла ў Міжнародны дзень тэатра. Да нас завіталі наведвальнікі школьных лагераў сярэдніх школ № 28 і № 64. Да свята тэатра дзецям прапанавалі праграму “Тэатра свет адкрые нам свае кулісы”.
Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Тэатра, віды тэатральнага мастацтва, знакамітых тэатральных дзеячаў і акцёраў, а таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа па самых вядомых тэатральных падмостках розных краін. Удзельнікі сустрэчы з захапленнем адгадвалі тэатральныя загадкі, пагулялі ў гульні “Дыктар”, “Шыфравальшчык”, успомнілі і назвалі важныя правілы, якія складаюць Тэатральны этыкет. Падчас мерапрыемства дзеці дэкламавалі вершы пад музыку, займаліся артыкуляцыйнай гімнастыкай, спрабавалі сябе ў прамоўніцкім мастацтве. А таксама паспрабавілі сябе ў якасці актораў лялечнага тэатра па казцы “Рэпка”.
Юных чытачоў сярэдніх школ № 64, № 20 і гімназіі № 30 запрасілі ў віртуальнае касмічнае падарожжа “Палёт да зорак”. На працягу сустрэч дзеці пачулі аповед пра першага касманаўта Зямлі Юрыя Гагарына, яго дзяцінства, цяжкае жыццё ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, любоў да неба, пра тое, як ён набліжаўся да сваёй запаветнай мары, крок за крокам, рухаючыся насустрач зоркам. Дзеці з цікавасцю слухалі аб стварэнні касмічных станцый, пра першых жывёлах, якія пабывалі ў космасе, касманаўтах, чые імёны ўвайшлі ў сусветную гісторыю. Школьнікі прынялі ўдзел у фізкульт-хвілінцы “Палёт у космас”, падарожнічалі па станцыях: “Загадкавая”, “Інтэлектуальная”, “Будаўнічая”.
31 сакавіка прайшла сустрэча наведвальнікаў школьнага лагера гімназіі № 15 з аўтарам фантастычных аповесцяў і апавяданняў, галоўным рэдактарам дзіцячых часопісаў «Играю с мамой», «Мамино солнышко», «Мишутка» Міхаілам Андрэевічам Дзеравянка.
Падчас сустрэчы аўтар зачытваў дзецям гісторыі пра пацешныя прыгоды медзведзяня Мішуткі, чытаў вершы і загадваў загадкі. Акрамя таго, правёў конкурс на лепшае чытанне верша ўслых пра жывёл. Лепшым чытальнікам былі ўручаны сувеніры, і кожны ахвотны атрымаў аўтограф пісьменніка.


