Разам з кнігай мы расцём
05.04.2023
5 красавіка ў бібліятэку № 21 завіталі выхаванцы дзіцячага сада № 557. Дзеці даведаліся, для чаго патрэбна бібліятэка, якія кнігі ёсць у ёй. Пазнаёміліся з правіламі паводзін ў бібліятэцы і з правіламі абыходжання з кнігай. Сустрэча завяршылася праглядам цікавых кніг і часопісаў. Вельмі важна з самага маленькага ўзросту прывіваць любоў да чытання. Спадзяемся, што дзеці будуць часцей прыходзіць у бібліятэку і стануць пастаяннымі чытачамі.
