Космас блізка
12.04.2023
Космас… Гэта з’ява настолькі таямнічая і загадкавая, што расказваць пра яе можна бясконца доўга. З даўніх часоў людзі марылі навучыцца лётаць, спрабавалі пакарыць нябесную прастору і ўжо 12 красавіка 1961 года адбыўся першы ў свеце касмічны палёт з чалавекам на борце карабля.
Сёння ў гэты памятны дзень «маладыя касманаўты» з дзіцячага садку № 247 горада Мінска ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы з цікавасцю вывучалі і спрабавалі зразумець, што ж тоіць у сабе гэты нязведаны свет. Кожны з дзяцей абраў планету ці зорку і разам пабудавалі Сонечную сістэму. Весела гулялі ў «зорную котку», крочылі «месяцовай хадой», патрапілі пад “метэарытны дождж” і потым прыбралі ўсё «касмічнае смецце».
Кажуць, што з дзяцінства трэба загадаць сваю мару. Мы спадзяемся, што деткі ўжо выбралі яе!
