поиск в каталоге

стрелочка Беларусь, мы табой ганарымся па праву!

admin26.04.2023

26 красавіка ў бібліятэцы № 19 адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Беларусь, мы табой ганарымся па праву!“.  Беларусам, ёсць чым і кім ганарыцца.  З глыбіні  стагоддзяў праз гераічную памяць нашых продкаў, што мужна абаранялі родную зямлю ад захопнікаў, перададзены нам такія залацінкі беларускага характару, як стойкасць, імкненне да ведаў, да гераічнага подзігу, да мірнай працы, любові да песень і музыкі. Вакальна-музычны калектыў «Жалейка» у поўнай меры прадэманстраваў перад гасцяімі сілу і шырыню сваіх талентаў. У выканані  ўдзельнікаў  калектыву прагучалі народныя песні пад акампанемент гармоні і бубна. Удзельнікі калектыву так сама прадэманстравалі свае танцавальныя таленты. Былі выкананы старажытныя народныя танцы : пад’іспань і кракавяк.