Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Вухуцік і яго таямніца
06.01.2023
Дзяўчынка Улада з Зямлі і хлопчык Вухуцік з далёкай таямнічай планеты Вухуціі сустрэліся і пасябравалі. А для сапраўднага сяброўства, як вядома, не існуе адлегласцей і перашкод. Дзеці разам падарожнічалі па космасе, тэлепартаваліся адно да аднаго ў госці, весяліліся, знаёміліся з жыццём на новых для іх планетах, траплялі ў розныя цікавыя сітуацыі.
І вось аднойчы зусім выпадкова адкрылі таямніцу, якая перайначыла жыццё Вухуціка і задала яму складаную загадку. У захапляльнай казачнай гісторыі сябры разам паспрабуюць знайсці адказ на яе. Яны пераканаюцца, што сустрэліся і пасябравалі зусім невыпадкова.