Карлюкевіч, Алесь. Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі
09.11.2022
На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі – Пухавіччыны – разглядаецца характар узаемасувязяў мясцовасці, культурных гнёздаў з творчасцю пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў.
Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Сымон Баранавых, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Міхась Чарот, Пятро Рунец, Алесь Бачыла, Таіса Бондар, Генадзь Кляўко – гэтых і іншых знакавых асоб роднай літаратуры вы сустрэнеце на старонках сапраўднай літаратурна-краязнаўчай энцыклапедыі, даведаецеся, як і ў сувязі з якімі падзеямі нараджаліся тыя ці іншыя мастацкія творы.