Лаўшук, С.С. “Толькі б людзі не журыліся”
13.10.2025
У манаграфіі разгледжаны працэс станаўлення творчай асобы найбуйнейшага беларускага камедыёграфа-сатырыка Андрэя Макаёнка, адзначаецца вялікі ўклад яго творчасці ў развіццё паасобных жанраў айчыннай драматургіі. Увядзенне ў навуковы ўжытак новых фактаў біяграфіі пісьменніка дапамагае больш глыбока раскрыць мастацкую задуму некаторых яго твораў, пашырыць доказную базу пры аналізе пэўных элементаў.