Леанід Улашчанка: жыццё ў яве і на сцэне
05.03.2023
Леанід Улашчанка служыць дзецям у Тэатры юнага гледача больш за пяцьдзясят гадоў. Стварыў сто дваццаць творчых вобразаў у тэатры і кіно. Піша кнігі для дзяцей, п’есы, радыёпастаноўкі. У кнігу ўключаны аповед артыста пра тое, што жыве ў памяці. Слова пра Леаніда Улашчанку гавораць вядомыя людзі Беларусі, яго сябры і паплечнікі, родзічы.