Ліхадзедаў, Уладзімір Аляксеевіч. Адзінства непераможнага народа
12.06.2023
Гэта кніга – праект вядомага беларускага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава. Праз унікальны ілюстрацыйны матэрыял адлюстравана адзінства беларускага, рускага і украінскага народаў у барацьбе супраць іншаземных захопнікаў. Тры страшныя разбуральныя вайны – Айчынная 1812 года, Першая сусветная і вялікая Айчынная – прынеслі нам шмат бед і пакут. Нашы агульныя продкі вынеслі для сябе разуменне немагчымасці іншых адносін паміж славянскімі народамі, акрамя па-сапраўднаму брацкіх, менавіта тады, калі вызвалялі свет ад французскіх заваёўнікаў, германскіх нацыстаў і іх паслядоўнікаў.