Маўр, Янка. Аповесці і апавяданні
05.06.2023
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра (1883-1971), які паклаў пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры.
Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы пісьменніка і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы тэкстаў (“У краіне райскай птушкі”; “Сын вады”; “Палескія рабінзоны”; “Слёзы Тубі”; “ТВТ”; “Шчасце”).