Народнае мастацтва Беларусі XVI – XXI стст.: кераміка, мастацкія тканіны, разьба і роспіс па дрэве, саломапляценне і інкрустацыя
06.01.2023
Унікальны альбом «Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXІ стагоддзяў» працягвае фундаментальны шматтомны навукова-адукацыйны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Нашы калекцыі».
Прадстаўленыя ў выданні творы мастацтва дазваляюць сфарміраваць уяўленне аб своеасаблівасці традыцыйнай культуры беларускага народа, якая ўзнікла на мяжы Захаду і Усходу, у самым сэрцы еўрапейскай супольнасці.