Пазнякоў, Міхась. Дзіўныя “блізняты”
06.01.2023
Новая кніга Міхася Пазнякова – зборнік загадак на беларуска-рускія амонімы. Што такое амонімы? Гэта – розныя па значэнні, але аднолькавыя па напісанні словы, марфемы. Паняцце ўведзена яшчэ Арыстоцелем. Ёсць дзявочая каса, а ёсць каса, якой косяць траву, альбо – марская каса. Ды і іншых кос хапае.
А Міхась Пазнякоў у сваіх паэтычных штукарствах пайшоў далей. Ён вырашыў параўнаць, якімі рознымі па сваім значэнні бываюць аднолькавыя словы ў беларускай і рускай мовах.