Саверчанка, І. В. Райскі бераг: беларуская зямля ў І-ХV стст.
13.10.2025
У гістарычным нарысе раскрыты цывілізацыйныя вытокі, зараджэнне і станаўленне беларускай народнасці ў I–XV стст. Прасочваецца ўзнікненне першых гарадоў і княстваў на беларускай зямлі. Вызначана місія цэнтральнай улады і дзяржаўных інстытутаў па ўсталяванні палітычнага адзінства і кансалідацыі краіны. Асветлена мужнае змаганне продкаў беларусаў са знешнімі ворагамі. Выяўлена роля вуснай народнай творчасці, пісьменства і літаратуры ў духоўна-культурным збліжэнні славянскіх плямёнаў. Паказана ўздзеянне пісьменнікаў-інтэлектуалаў, палітычных і духоўных лідараў на аб’яднаўчыя працэсы ў краіне, фарміраванне агульнадзяржаўнай ідэалогіі і ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці.