Шніп, Віктар Анатольевіч. Заўтра была адліга – 3: дзённікавы раман паэта
12.06.2023
“Заўтра была адліга – 3” – працяг дзённікавага рамана. Кніга пра штодзённасць, якую ўсе мы пражываем, часта не заўважаючы надзвычай важнага. Аўтар не толькі заўважыў, але і занатаваў яркія моманты з быцця сваіх родных і блізкіх, нечаканыя факты з біяграфій вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, вандроўкі ў снах і наяве, а таксама вершы, якія нечакана прыдумаліся ў дарозе. І ўсё гэта разам сплялося ў цікавую празаічна-паэтычную гісторыю, чытаючы якую можна і засмяяцца, і заплакаць, і задумацца.