Сланеўскі, Анатоль Аркадзьевіч. Гісторыя з біяграфіяй
21.08.2025
Гэта кніга нарысаў аб ураджэнцах Беларусі, якія адыгралі важную ролю ў гісторыі Краіны Саветаў. Героямі дакументальных даследаванняў аўтара сталі славуты артыст Пётр Алейнікаў, міністр замежных спраў СССР Андрэй Грамыка, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Фёдар Сурганаў, начальнік Генеральнага штаба, распрацоўшчык аперацыі «Баграціён» Аляксей Антонаў, легендарны генерал-коннік Леў Даватар і іншыя дзеячы.
У кнізе прыведзены новыя цікавыя факты не толькі пра грамадскую дзейнасць, але і пра асабістае жыццё слаўных сыноў Беларусі.